Захарчук І.У., настаўнік-метадыст сярэдняй школа № 2 г.Слоніма, – удзельніца пасяджэння рэдакцыйнай калегіі навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура»

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю з дня выхаду першага нумара часопіса «Беларуская мова і літаратура», адбылося 12 снежня ў выдавецтве «Адукацыя і выхаванне».

         З нагоды юбілейнай даты прысутных прывітаў дырэктар выдавецтва В.Я.Навагродскі, які ўручыў узнагароды супрацоўнікам рэдакцыі, членам рэдкалегіі, а таксама найбольш актыўным аўтарам часопіса.

         На свяце выступілі галоўны рэдактар часопіса прафесар А.І.Бельскі, намеснік галоўнага рэдактара, кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І.У.Булаўкіна, члены рэдакцыйнай калегіі рэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук Т.І.Мароз, дэкан лінгвістычнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук Т.М.Пучынская, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі, настаўнік-метадыст, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь М.І.Навумчык, а таксама метадыст вышэйшай катэгорыі ДУ «Дзяржынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Т.І.Мойса, настаўнік-метадыст ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Слоніма» І.У.Захарчук, настаўніца Скрыбаўскай сярэдняй школы Шчучынскага раёна, член Саюза пісьменнікаў, паэтка Н.Л.Цвірко. Цёплыя словы на адрас калег прагучалі з вуснаў намесніка дырэктара выдавецтва, галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» А.В.Радзікевіч, галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова» Н.М.Шапран.

         Рэдакцыя «Беларускай мовы і літаратуры» шчыра дзякуе творчаму актыву і падпісчыкам, якія падтрымліваюць сваё прафесійнае выданне. Зычым усім моцнага здароўя, творчых і жыццёвых поспехаў, здзяйснення ўсіх планаў і задум!