Фарміраванне чытацкай адукаванасці вучняў

18 студзеня 2023 года ў  ДУА “Сярэдняя школа № 9 г.Слоніма” сабраліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ горада і раёна на чарговае пасяджэнне рвучэбна-метадычнага аб’яднання. У цэнтры ўвагі на гэты раз былі пытанні па фарміравані чытацкай адукаванасці вучняў  на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.

 У вучэбна-метадычным блоку настаўнікамі Старчанка І.М., Ігнатчык К.А. прадстаўлены арсенал прыёмаў, тэхнік і тэхналогій развіцця чытацкай адукаванасці на ўроках мовы і літаратуры праз прызму ўласнага вопыту, пад кіраўніцтвам  Захаро Н.В. абмеркавалі рэсурсы, сродкі і прынцыпы развіцця культуры чытання ў вучняў ў працэсе адукацыйнага працэсу.

Практычны блок пасяджэння дазволіў замацаваць актуалізаваныя веды настаўнікаў-філолагаў па заяўленай тэматыцы. Удзельнікі мерапрыемства наведалі адкрыты ўрок па беларускай мове ў 5 класе па тэме “Падагульненне і сітэматызацыя вывучанага па раздзеле “Сінтаксіс і пунктуацыя”, праведзены настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слоніма” Кемяжук Л.В. На ўроку для дарослых “Прыёмы фарміравання і развіцця чытацкай адукаванасці пры вывучэнні аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”, які правяла Венско Л.В., кіраўнік школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання, настаўнікі выступілі ў ролі вучняў і змаглі ацаніць узровень сваёй кампетэнтнасці ў пытаннях чытацкай адукаванасці.