Традыцыі праводзіць дэкаду беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы, на Слонімшчыне не адзін год. Кожная такая дэкада або тыдзень – гэта шмат цікавых мерапрыемстваў, праектаў, якія рэалізуюць вучні, іх бацькі і настаўнікі. У гэтым годзе тэматычныя пляцоўкі дэкады праходзяць пад знакам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Так 21 лютага ва ўсіх установах адукацыі Слонімскага раёна пісалі Гродзенскі абласны дыктант. Гэта добрая традыцыя і сумесная праца штогод аб’дноўвае за адной партай вучняў, настаўнікаў, намеснікаў, кіраўнікоў і проста неабыякавых людзей. Сёлета разам з усімі пісалі дыктант спецыялісты ўпраўлення адукацыі і Слонімскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета. Тым самым дарослыя і дзеці аднадушна выказалі любоў і павагу да мовы нашых продкаў і сучаснасці, да нашай славутай гісторыі, тым больш сімвалічным стаў і сам тэкст “Ciмвaл бязмepныx выпpaбaвaнняў бeлapуcaў”, скіраваны на ўшанаванне подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.