Жнівеньская нарада настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

24 жніўня 2026 г.  на базе ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Слоніма” прайшла жнівеньская секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Змест і арганізацыйна-метадычныя асаблівасці адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” у 2026/2027 навучальным годзе

З прывітальным словам да настаўнікаў-філолагаў звярнулася кіраўнік секцыі Гайдук Вольга Васільеўна, галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы.

Праведзены аналіз вынікаў раённай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” сярод вучняў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе. Падведзены вынікі ўдзелу ў конкурсах работ даследчага характару, рэспубліканскай кантрольнай работы па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” у 8 класах ДУА “Гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма”.

Старшыней раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання Сідорык К.А. быў зроблены аналіз вынікаў работы раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2025/2026 навучальным годзе і спланаваны задачы і накірункі для метадычнай работы на новы навучальны год.

З нарматыўным прававым, навукова-метадычным і вучэбна-метадычным забеспячэннем адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” у 2026/2027 навучальным годз пазнаёміла Куляшова Н.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”.

Шундрык Ж.Ю., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма” падзялілася вопытам работы з высокаматываванымі вучнямі”.

У межах нарады Захарчук І.У. настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Слоніма”, настаўнік-метадыст правяла практыкум “Нейрасеткі ў рабоце настаўніка беларускай мовы і літаратуры: ствараем заданні, тэсты і дыдактычныя матэрыялы за 15 хвілін”