Дзеці чытаюць класікаў

Прыгажосць беларускага літаратурнага слова сабрала 24 і 26 красавіка ў актавай зале Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі удзельнікаў з усіх устаноў адукацыі раёна на  раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Сёлета конкурс прысвечаны Году якасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Трэба адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, якія не толькі натхнёна і пранікнёна чыталі класікаў, выклікаючы ў прысутных шчырыя эмоцыі, але і парадавалі сцэнічнымі вобразамі, дасягнутымі ўдала падабранымі касцюмамі, адпрацаванымі жэстам, мімікай, рухамі, музычным суправаджэннем. Лілося пяшчотнае, ласкавае, шчырае, роднае беларускае слова.  Членам журы выпала складаная задача, бо кожны з чытальнікаў быў яркі, непаўторны і пераканаўчы.

60 удзельнікаў спрачаліся за права прадставіць Слонімскі раён на абласным этапе конкурсу. Пераможцамі  ў  чатырох узроставых групах (1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы) сталі:

Шлемен Ангеліна, выхаванка ДУА “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;

Шастакоў Кірыл, вучань  ДУА “Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г.Слоніма”;

Казушчык Матвей, вучань ДУА “Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”;

Богдан Дамініка, вучаніца ДУА “Сялявіцкая базавая школа Слонімскага раёна”;

Бякрэнь Юліяна, вучаніца ДУА “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю! Жадаем творчага натхнення і поспехаў на абласным этапе!