У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2025 год з мэтай стымулявання пазнавальнай актыўнасці, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз садзейнічанне свядомаму выбару сферы будучай прафесійнай дзейнасці праведзены рэспубліканскі конкурс творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця”.
Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
ІІ ступені - Ліпніцкая Дар’я, навучэнка ДУА “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” у намінацыі "Падарожжа ў свет прафесій" (кіраўнік: Ярмолава Т.А., загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці);
ІІІ ступені - Лысковец Таццяна, навучэнка ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” у намінацыі "Ад захаплення да прафесіі жыцця" (кіраўнік: Пілясава І.У., настаўнік матэматыкі).
Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджана Лойка Паліна, навучэнка ДУА “Вялікашылавіцкая базавая школа Слонімскага раёна” (кіраўнік: Валадось Т.М., настаўнік фізікі і матэматыкі).
ШЧЫРА ВІНШУЕМ!