Вучні Слонімскага раёна ўзнагароджаны 3 ступеннымі дыпломамі:
У намінацыі “Лепшы празаічны твор” ва ўзроставай катэгорыі 13-15 гадоў дыплома II ступені ўдастоена Серафімчык Таццяна, вучаніца 8 класа ДУА “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” (педагог Куляшова Н.А.); дыплома III ступені ва ўзроставай катэгорыі 16-18 гадоў – Міхалік Алеся, вучаніца 11 класа ДУА “Гімназія №1 імя Ф.М.Сінічкіна г. Слоніма” (педагог Шундрык Ж.Ю.).
У намінацыі “Лепшы вершаваны твор” ва ўзроставай катэгорыі 16-18 гадоў дыпломам I ступені ўзнагароджаны Жук Ягор, вучань 11 класа ДУА “Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа імя Б.Т.Пішчыкевіча Слонімскага раёна” (педагог Ракуць І.А.).
Віншуем з перамогай вучняў і настаўнікаў! Жадаем новых творчых поспехаў!