25 мая 2024 года ў Гродзенскім абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі праходзіў абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, на якім Слонімскі раён прадставіў вучань 5 класа ДУА “Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г.Слоніма” Шастакоў Кірыл.
Сёлета па ўмовах конкурсу ўсе ўдзельнікі павінны былі прадставіць на суд кампетэнтнага журы два творы, розныя па жанры і тэматыцы. Па-майстэрску прачытаўшы гумарыстычны верш Анатоля Грачанікава “Латарэйны білет” і паэтычны твор паэта-земляка Алега Лойкі “Юнак быў з-пад Слоніма родам”, Кірыл стаў лепшым сярод 8 удзельнікаў у сваёй узроставай катэгорыі (5-6 класы) і атрымаў дыплом І ступені.
Віншуем Кірыла і яго настаўніцу Богза Юлію Пятроўну з выдатным выступленнем і жадаем перамогі творчых ідэй на далейшых этапах конкурсу!!!