Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь распачало новы праект – “Кожная пятніца – роднае, сваё!”.
Мэта праекта – паказаць якасць беларускіх вырабаў, хараство нашай роднай мовы і краіны.
Вучні і настаўнікі ўстаноў адукацыі Слонімшчыны далучыліся да рэалізацыі праекта.
Пятніца 9 студзеня прайшла пад дэвізам #ДзеньБеларускагаСлова. Ва ўсіх школах і дзіцячых садах адбыўся марафон “Мова родная – свая”, дзеці прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, з асаблівай павагай і пяшчотай аднесліся да беларускай паэзіі і на перапынках паміж урокамі чыталі велічныя радкі з вершаў класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў.