21 жніўня 2024 г. на базе ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Слоніма” прайшла секцыя інструктыўна-метадычнай нарады для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаной адукацыі Слонімскага раёна.
Значная ўвага падчас пасяджэння была адведзена асноўным напрамкам удасканалення выкладання ў 2024/2025 навучальным годзе вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” з улікам сучасных патрабаванняў.
На секцыі былі прааналізаваны вынікі выпускных экзаменаў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, вынікі выступлення вучняў ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі раёна ў 2023/2024 навучальным годзе ў алімпіядным руху і навукова-даследчых канферэнцыях па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Кіраўнік секцыі Ганісеўская І.П. акрэсліла змест метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2024/2025 навучальным годзе з улікам аналіза вынікаў мінулага навучальнага года.
Са справаздачай аб выніках дзейнасці творчай групы настаўнікаў выступіла Захарчук І.У.
Падчас круглага стала было абмеркавана нарматыўнае прававое, навукова-метадычнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе па вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Пра выкарыстанне ў адукацыйным працэсе вучэбных даведнікаў “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” расказала Яраш Т.Д.