23 сакавіка 2024 года прайшоў традыцыйны раённы этап абласнога фестывалю “Саракі”, прысвечаны святу прылёту птушак. Гэта свята вясны і адраджэння прыроды.
Раённы этап праводзіцца з мэтай развіцця экалагічнай культуры вучняў, прыцягнення ўвагі да птушак і іх аховы, фарміравання адказных адносін да прыроды роднага краю. 10 творчых калектываў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сустрэліся на сцэне Слонімскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, каб прэзентаваць птушак, якія жывуць у Беларусі, і паспаборнічаць за перамогу.
Усе каманды пастараліся ў тэатралізаванай форме паведаміць гледачам як мага больш цікавага пра варону шэрую, варону чорную, сініцу, бусла, жаваранка, вераб’я, лебедзя-шыпуна, белую чаплю, выкарыстоўваючы песні, танцы, вершы, паданні, загадкі, прымаўкі. Лепшыя 5 калектываў узнагароджаны дыпломамі: І ступені – творчы калектыў “Карстарыкі” ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Слоніма”, ІІ ступені – калектыў “Арнітолагі” ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Слоніма”, ІІІ ступені – калектывы “Вараняты” (ДУА “Дзераўноўская базавая школа Слонімскага раёна”), “Сінічкі” (ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Слоніма”), “Вестуны вясны” (ДУА “Сярэдняя школа № 7 г.Слоніма”). Астатнія – дыпломамі ўдзельнікаў.
Віншуем пераможцаў раённага этапу і жадаем поспехаў камандзе “Карстарыкі” ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Слоніма” на заключным этапе!!!