Жнівеньская нарада настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

26 жніўня на базе ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Слоніма” прайшла

жнівеньская секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме: “Асноўныя напрамкi ўдасканалення выкладання ў 2025/2026 натуральным годзе вучэбных прадметаў “Беларуская мова i “Беларуская лiтаратура з улiкам сучасных патрабаванняў”.

З прывітальным словам да настаўнікаў-філолагаў звярнулася кіраўнік секцыі Гайдук Вольга Васільеўна, галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы.

Прааналізаваны вынікі атэстацыі вучняў пасля завяршэння навучання і выхавання на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама вынікі выступлення вучняў у 2024/2025 навучальным годзе ў алімпіядным руху і навукова-даследчых канферэнцыях па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Старшыней раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання Сідорык К.А. быў зроблены аналіз вынікаў работы раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2024/2025 навучальным годзе і спланаваны задачы і накірункі для работы на 2025/2026 навучальны год. 

З аналізам інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за 2025/2026 г. выступіла Яраш Тамара Дзмітрыеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Слоніма”. Асаблівая ўвага была ўдзелена зменам у нормах ацэнкі дыктантаў і творчых работ вучняў па беларускай мове. 

Лазар Хрысціна Віктараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г.Слоніма” падзялілася вопытам работы па стварэнні праграмы гуртка “Размаўляй са мной па-беларуску” ў займальнай, даступнай форме.

 У межах нарады была зроблена справаздача кіраўніка творчай групы Захарчук І.У. “Шляхі фарміравання чытацкай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, пазакласнай дзейнасці”. Членамі творчай групы распрацаваны пазакласныя мерапрыемствы, якія вызначаюцца выхаваўчым патэнцыялам.

 На прыканцы раённага паседжання Баравік Алена Канстанцінаўна, Надудзік Таццяна Аляксандраўна, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА“Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна” правялі для педагогаў майстар-клас па тэме: “Метадычныя падыходы па праектаванні сучаснага навучальнага занятку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучнях на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.