21 і 22 красавіка 2025 года у Слонімскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У гэты годзе конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Трэба адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, якія не толькі натхнёна і пранікнёна чыталі класікаў, выклікаючы ў прысутных шчырыя эмоцыі, але і парадавалі сцэнічнымі вобразамі, дасягнутымі ўдала падабранымі касцюмамі, адпрацаванымі жэстам, мімікай, рухамі, музычным суправаджэннем. Лілося пяшчотнае, ласкавае, шчырае, роднае беларускае слова. Членам журы выпала складаная задача, бо кожны з чытальнікаў быў яркі, непаўторны і пераканаўчы.
52 удзельніка спрачаліся за права прадставіць Слонімскі раён на абласным этапе конкурсу. Пераможцамі ў чатырох узроставых групах (1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы) сталі:
Саланкова Аляксандра, вучаніца ДУА “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”;
Кінчак Дар’я, вучаніца ДУА “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”;
Лойка Ясенія, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Слоніма”;
Бякрэнь Юліяна, вучаніца ДУА “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”.
Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю! Жадаем творчага натхнення і поспехаў на абласным этапе!