Змястоўнасць і творчыя магчымасці – ключ да эфектыўнага навучання

У ДУА “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” прайшло чарговае пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якія сабраліся абмеркаваць пытанні і падзяліцца ўласным вопытам па развіцці інфармацыйна-камунікатыўнай кампетэнтнасці.

Інтэрактыўны семінар быў скіраваны на праблемы выкарыстання  педагогамі яе складнікаў для прадуктыўнага ўзаемадзеяння з вучнямі з улікам іх узроставых і індывідуальных асаблівасцей.

Наведаныя падчас семінару урок для дарослых “Пачынаецца ўсё з любві…” (Лазар Х.В., настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г.Слоніма”) і майстар-класс “Развіццё інфармацыйных кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне інтэрнэт-сервісаў Genially I Canvastera” (Адамчык Н.А., настаўнік ДУА “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”) яшчэ раз падцвердзілі той факт, што прымяняючы сучасныя тэхналогіі і метады камунікацыі, настаўнік можа не толькі прадэманстраваць асобасную значнасць чытання літаратурнага твора, але  і дапамагчы вучням стаць свядомымі носьбітамі  культуры ва ўзаемадзеянні з адукацыйнай супольнасцю.

Адкрытае пазакласнае мерапрыемства “Няма лепей цуда, чым кніга!” для вучняў 5-6 класаў  Жыровіцкай сярэдняй школы, якое правяла настаўнік ДУА “Вялікашылавіцкая базавая школа Слонімскага раёна” Аляксейчык В.В. сумесна са сваімі вучнямі дазволіла ўпэўніцца удзельнікам пасяджэння ў неабходнасці выкарыстаня ІКТ на ўроках беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай рабоце, бо такім чынам павышаецца цікавасць вучняў да вывучэння прадмета, дае магчымаць настаўніку самаўдасканальвацца.